Міроўскія залы
Славутасць | |
Міроўскія залы | |
---|---|
52°14′20″ пн. ш. 20°59′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міроўскія залы (польск.: Hale Mirowskie) — першы гандлёвы комплекс, пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя ў Варшаве, Польшча. Міроўскія залы — гэта два будынкі, з якіх адзін, то бок Заходняя зала, месціцца на Міроўскай плошчы, а другі — Усходняя зала — на плошчы Жалезнай брамы. Гэта першы гандлёвы комплекс, пабудаваны ў Варшаве ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Залы дазвалялі лепш арганізаваць гандаль і павысіць яго гігіенічныя ўмовы, дзякуючы таму, што гандаль быў перанесены з адкрытай у закрытую прастору.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Міроўскія залы былі пабудаваныя ў 1899—1902 гадах на месцы часткова разабраных Міроўскіх казарм, назва паходзіць ад прозвішча Уільяма Міера.
Уладальнікам залаў былі гарадскія ўлады, якія здавалі гандлёвыя шапікі і стэнды ў арэнду індывідуальным прадпрымальнікам. У залах былі выдзеленыя 515 гандлёвых стэндаў, размешчаных паводле віду прадаваных тавараў. Тут можна было купіць прадукты харчавання і прадметы, звязаныя з хатняй гаспадаркай.
Да пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе ў Міроўскіх залах працавалі каля 900 рознічных гандлёвых крамаў. Да іх разбурэння ў 1944 годзе яны былі самым буйным гандлёвым аб’ектам у Варшаве. Побач з заламі знаходзіліся яшчэ два аб’екты рознічнага гандлю: Гасцявая сядзіба і Базар Янаша.
У першыя гады вайны залы захаваліся без істотных пашкоджанняў. Яны пацярпелі толькі падчас Варшаўскага паўстання. 1 жніўня 1944 года адбыліся баі за Усходнюю залу, у якой гітлераўцы размясцілі аўтамабільныя майстэрні. 5 і 6 жніўня, падчас наступлення нямецкай арміі, якое суправаджалі авіяўдары, абедзве залы згарэлі. Канчаткова будынкі былі захопленыя немцамі пасля цяжкіх баёў на 6 жніўня.
Акупанты прымусілі мясцовых жыхароў разбіраць барыкады, а затым іх расстралялі. Целы забітых спалілі салдаты «Verbrennungskommando Warschau». 7 жніўня паўстанцам удалося вызваліць групу зняволеных, якія ўтрымліваліся ў залах. Паўстанцы яшчэ двойчы спрабавалі пераняць кантроль над будынкамі: 13 і 30 жніўня 1944 года.
Першапачаткова пасля заканчэння Другой сусветнай вайны сталічныя ўлады не планавалі адбудовы. Паводле планаў, астатнія будынкі мелі быць знесеныя, а на іх месцы планаваўся гарадскі парк. Аднак гэтыя планы пазней памяняліся, і залы былі адбудаваныя.
Пасля рэканструкцыі паводле праекта Збігнева Паўляка ў 1962 годзе Заходняя Міроўская зала выконвала гандлёвую функцыю.
Усходняя Міроўская зала была рэканструяваная ў 1948 годзе і нейкі час выконвала ролю аўтобуснага парка. У 1953 годзе будынак быў перададзены спартыўнаму клубу «Gwardia». Пазней будынак выконваў гандлёвую ролю.
Пасля рэстаўрацыі ў 2017 годзе ў будынку размяшчаецца кірмаш мясцовых і экалагічных прадуктаў харчавання, рэстараны і крамы, а таксама Музей боксу імя Фелікса Штама.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Архітэктурны праект будынкаў распрацавалі Баляслаў Мількоўскі, Людвіг Панчакевіч, Апалоній Нянеўскі і Уладзіслаў Казлоўскі.
Комплекс складалі два будынкі даўжынёй амаль у 95,5 метра і шырынёй амаль 43 метры. Сталёвыя канструкцыі залаў выканала варшаўская кампанія «K. Rudzki». Над уваходам былі змешчаныя цынкавыя скульптуры з выявай варшаўскай Русалкі. Кошт будаўніцтва залаў склаў амаль 1,5 мільёна рублёў.
У 1960-х гадах да фасада залы быў дабудаваны вялікі мадэрнісцкі гандлёвы павільён з бетону і шкла[1].
Зноскі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міроўскія залы